Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Вышэйстаячы орган
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Адрас: 220048, г. Мінск, вул. Мяснікова , 39.
Тэлефон: +375 (17) 222-65-47, факс +375 (17) 222-46-27
Рэжым працы:
працоўныя дні з 9.00-18.00 (Абедзенны перапынак - 13.00 - 14.00)

Каб адправіць электронны зварот, перайдзіце па адпаведнай кнопцы:
ЭЛЕКТРОННЫЯ ЗВАРОТЫ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ
Нарматыўныя прававыя дакументы, якія рэгулююць работу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»
- Указ Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. № 1786 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў»
Правілы састаўлення электроннага звароту
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзян), і юрыдычных асоб адрасатам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“.У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“ электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- поўную назву юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён ад дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна ці месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законом Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“. .
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
- не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя ці абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі адрасата;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.