ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА
"РЭСПУБЛІКАНСКІ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ
ЦЭНТР ОТАРЫНАЛАРЫНГАЛОГІІ"

Анлайн-заказ талона на платны прыём

Анлайн-заказ выпіскі з медыцынскіх дакументаў

Электронныя звароты грамадзяніна і юрыдычнай асобы

Паказанні для накіравання пацыентаў у РНПЦ на кансультацыю, абследаванне і лячэнне

Пытанне-адказ

  • Паказанні для накіравання пацыентаў у РНПЦ на кансультацыю, абследаванне і лячэнне

Паказанні для накіравання пацыентаў у РНПЦ отарыналарынгалогii на кансультацыю, абследаванне ці лячэнне

Накіраванне пацыентаў у РНПЦ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 01 верасня 2020 года №887

Падставамі для накіравання пацыентаў у Цэнтр з'яўляюцца:

  • неабходнасць удакладнення дыягназу ў складаных выпадках;
  • адсутнасць магчымасцяў для дыягностыкі меркаванай паталогіі ў тэрытарыяльнай арганізацыі аховы здароўя раённага, гарадскога, абласнога ўзроўняў;
  • адсутнасць эфекту ад прымяняльных па месцы аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі метадаў лячэння;
  • неабходнасць выкарыстання высокатэхналагічных і складаных метадаў дыягностыкі і лячэння.

Пры накіраванні ў Цэнтр пацыенты падаюць:

  • накіраванне на ўрачэбную кансультацыю (шпіталізацыю) усталяванай формы з указаннем разгорнутага клінічнага дыягназу;
  • выпiску з медыцынскай карты амбулаторнага хворага (Ф.025/у-07) і (ці) з медыцынскай карты стацыянарнага хворага (Ф.003/у-07) з указаннем перанесеных захворванняў, вынікаў клініка-дыягнастычных даследаванняў, праведзенага лячэння.

Накіраванне на ўрачэбную кансультацыю ў планавым парадку ажыццяўляецца пасля пагаджэння ў рэгістратуры кансультатыўнай паліклінікі Цэнтра даты кансультацыі. Накіраванне на ўрачэбную кансультацыю сапраўдна да 3 месяцаў.

Пры адсутнасці накіравання пацыент можа атрымаць урачэбную кансультацыю на платнай аснове.

Пацыенту, якi накiроўваецца для атрымання медыцынскай дапамогі ў арганiзацыi аховы здароўя рэспублiканскага падпарадкавання, лечачым урачом выдаюцца:

  • суправаджальны ліст арганізацыі, якая накіроўвае;
  • выпіска з медыцынскай дакументацыі хворага з заключэннем спецыялістаў аб неабходнасці аказання медыцынскай дапамогі ў арганізацыях аховы здароўя рэспублiканскага падпарадкавання;
  • вынікі клінічных, рэнтгеналагічных і іншых метадаў даследавання, у тым ліку аўдыяметрыя, тэрмінам не больш за месячную даўнасць;
  • пры накіраванні дзяцей у выпісцы з медыцынскай дакументацыі дадаткова ўказваюцца даныя аб прафілактычных прышчэпках.

У выпадку накiравання медыцынскай дакументацыі пацыента ў адрас арганізацыі абласнога і рэспубліканскага падпарадкавання для вырашэння пытання аб аказанні медыцынскай дапамогі пацыенту тэрмін прыняцця рашэння не павінен перавышаць 3 дні ад дня паступлення медыцынскіх дакументаў, а для вочнай кансультацыі пацыента - не больш за 1 дзень.

Шпіталізацыя пацыентаў отарыналарынгалагічнага профілю ў Цэнтр ажыццяўляецца ў планавым парадку, за выключэннем выпадкаў экстранай шпіталізацыі.

© 2024 "РНПЦ Оториноларингологии"